Беларуская Служба

Літва забараніла грамадзянам Беларусі служыць у арміі

19.12.2024 15:32
Таксама ўрад Літвы пацвердзіў, што прафесійныя вайскоўцы не могуць наведваць з неслужбовымі мэтамі краіны, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Ілюстрацыя MNStudio/Shutterstock

Беларусы не змогуць служыць ва Узброеных сілах Літвы і знаходзіцца ў літоўскім Саюзе стралкоў. Папраўкі да адпаведных законаў прыняў Сейм Літвы, піша LRT.

Згодна з папраўкамі, грамадзяне гэтых краін не будуць прымацца на прафесійную вайсковую службу, на службу ў добраахвотніцкія сілах і на абавязковую вайсковую службу. Калі чалавек, які ўжо служыць у арміі Літвы, атрымае грамадзянства Расіі, Беларусі або Кітая, яго звольняць са службы.

Таксама ўрад Літвы пацвердзіў, што прафесійныя вайскоўцы не могуць наведваць з неслужбовымі мэтамі краіны, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У лістападзе Узброеныя сілы Літвы паведамілі, што ў войску служыць 11 чалавек з грамадзянствам Літвы і Расіі ці Беларусі.

Агулам ва Узброеных сілах Літвы служаць каля 20 тысяч чалавек.

nashaniva.com/эж


Палітолаг: Удзел правых папулістаў ва ўрадавай кааліцыі не зменіць геапалітычны курс Літвы 

21.11.2024 15:11
«Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя будзе задаваць тон, а пераважная большасць літоўскага палітычнага класу і згодная ў асноўных кірунках замежнай палітыкі».