Беларускія праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. «Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў», гаворыцца ў паведамленні ПЦ «Вясна».
Кожны, хто пацярпеў ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека, можа напісаць на @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org, нагадваюць адмыслоўцы.
Апроч таго, праваабаронцы заклікаюць пацярпелых ад рэпрэсій, звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
Праваабаронцы нагадваюць, што можна самастойна задакументаваць выпадак пераследу і катаванняў, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых».
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл