«Менавіта крызісныя моманты паказваюць нам, як шмат салідарнасці ў беларусах. Тое, як вы, мае дарагія, прыходзіце на дапамогу адно аднаму ў складаных сітуацыях, уражвае і натхняе працаваць надалей, як бы складана ні было», зазначыла Святлана Ціханоўская.
Палітык нагадала, што беларусы падтрымлівалі лекараў падчас пандэміі, ладзілі летнікі для тых, хто выходзіў з вязніц пасля затрымання, стваралі дваровыя суполкі. Яна зазначыла, што беларусы працягваюць аказваць салідарнасць: збіраюць грошы цяжкахворым, пішуць лісты палітвязням, ствараюць адукацыйныя ініцыятывы ды ладзіце бясплатныя заняткі для дзетак.
«Вашае адзінства штодзённа даказвае: светлыя часы абавязкова прыйдуць. Не забывайце пра тое, як многа мы можам зрабіць, калі трымаемся разам. Салідарнасць – нашая суперсіла ў барацьбе за сваю краіну і будучыню», гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл