Беларуская Служба

ЕАБР палепшыў прагноз для эканомікі Беларусі на 2025 год

21.12.2024 12:07
Як гаворыцца ў прагнозе Еўразійскага банка развіцця на 2025 год, павелічэнне экспарту і дзяржаўная палітыка ў сферы аплаты працы і інвестыцый дадуць магчымасць захаваць высокія тэмпы росту эканомікі ў наступным годзе.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Аналітыкі ЕАБР, у прыватнасці, прагназуюць у 2025 годзе прырост ВУП на 2,6%.

Асноўнымі фактарамі росту будуць, на думку аналітыкаў банка, рост заработных плат, дзяржаўная падтрымка інвестыцый і рост попыту з боку Расіі.

Інфляцыя ў 2025 годзе прагназуецца 6,6 працэнта.

На яе тэмп паўплываюць змякчэнне адміністрацыйнага рэгулявання, павышаны ўнутраны попыт і павышаная інфляцыя ў Расіі.

Стаўку рэфінансавання на фоне падтрымкі балансу паміж эканамічным ростам і цэнавай стабільнасцю ў банку бачаць на ўзроўні 9,5%.

Долар ва ўмовах апераджальных тэмпаў росту імпарту ў параўнанні з экспартам тым не менш, паводле прагнозаў ЕАБР, будзе каштаваць 3,4 беларускага рубля.

belmarket.eu/вх