Беларуская Служба

Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістравалі Лукашэнку і ўсіх яго «супернікаў»

23.12.2024 12:38
Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў завяршыўся 6 снежня. У ЦВК заявілі, што ўсе кандыдаты змаглі сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў.
       ,  ,  ,     .
Зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая. Фота з адкрытых крыніц

Такім чынам для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ў2025 годзе Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Сыранкова, Аляксандра Хіжняка, Алега Гайдукевіча і Ганну  Канапацкую.

Паводле ЦВК,  кандыдаты ў прэзідэнты сабралі неабходныя сто тысяч подпісаў грамадзян у сваю падтрымку:

1. Лукашэнка — 2 518 145
2. Гайдукевіч — 134 472
3. Сыранкоў — 125 577
4. Канапацкая — 121 077
5. Хіжняк — 112 779

Збор подпісаў прайшоў «ва ўстаноўленым законам парадку», заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.

«У ЦВК скаргі не паступалі. Выбарцы звярталіся ў інфармацыйна-даведачны цэнтр ЦВК з пытаннямі аб месцы правядзення пікетаў па зборы подпісаў, аб дакументах, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы членаў ініцыятыўных груп, аб магчымасці паставіць подпіс пры прад'яўленні іншага, акрамя пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты, дакумента», — расказаў Ігар Карпенка.

Агітацыйная кампанія пройдзе з 1 па 25 студзеня. Выбары прызначаныя на — 26 студзеня.

Па стане на 23 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1 297 чалавек.

вх