Беларуская Служба

Францыя правяла патаемныя вучэнні па ўводзе войскаў ва Украіну для адбіцця агрэсіі з Беларусі

16.01.2025 11:47
13 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам ідэю размяшчэння заходніх вайскоўцаў у краіне як частку гарантый бяспекі.
   ()
Ваеннаслужачыя УС Францыі (ілюстрацыя) https://www.defense.gouv.fr

Францыя таемна адпрацавала сцэнар разгортвання войскаў ва Украіне для адбіцця расійскага прарыву з тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Наша Ніва», спасылаючыся н Intelligence Online.

Вучэнні пад кодавай назвай «Пярсей» прайшлі восенню, працягнуўшыся 10 дзён. У іх узялі ўдзел падраздзяленні спецыяльных аперацый сухапутных войскаў (CAST).

3200 французскіх вайскоўцаў трэніраваліся на тэрыторыі, якая нагадвала лукавіну Дняпра на поўнач ад Кіева. Іх тактыка грунтавалася на вопыце Узброеных сіл Украіны, якім удалося стрымаць расійскі наступ у лютым 2022 года.

Камандаванне засяродзілася на адпрацоўцы прымянення беспілотнікаў, радыёэлектроннай барацьбе і выведцы, а таксама на забеспячэнні зладжвання падраздзяленняў ва ўмовах баёў высокай інтэнсіўнасці. Пры гэтым некаторыя ўдзельнікі вучэнняў засталіся незадаволеныя адсутнасцю FPV-дронаў і выказвалі занепакоенасць адставаннем французскіх вытворцаў у распрацоўцы такіх мадэляў, піша выданне.

13 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам ідэю размяшчэння заходніх вайскоўцаў у краіне як частку гарантый бяспекі.

«Мы разгледзелі практычныя крокі па яе рэалізацыі, магчымае пашырэнне і ўцягванне іншых краін у гэты працэс», — удакладніў ён.

За некалькі дзён да гэтага Зяленскі заявіў, што такі крок стане «адным з найлепшых інструментаў» прымусу Расіі да міру.

эж