У Гродзенскай вобласці за «распаўсюджванне экстрэмізму» за 2024 год судзілі 1 тыс. 804 чалавекі. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці — адпраўлялі пад арышт ці штрафавалі. Па даных міліцыі, летась на тэрыторыі вобласці зарэгістравалі 1 тыс. 837 адміністрацыйных «экстрэмісцкіх» праваапарушэнняў. Атрымліваецца, што ў некаторых выпадках сілавікі нікога не змаглі прыцягнуць да адказнасці, паведамляе «Еўрарадыё».
У міліцыі адзначаюць, што «распаўсюджванне экстрэмізму» адбываецца перш за ўсё ў «Вайберы» і «Тэлеграме». У 2024 годзе ў Смаргоні на адным з буйных прамысловых прадпрыемстваў за «распаўсюджванне экстрэмізму» затрымалі восем чалавек. Некаторыя прадпрыемствы вобласці сілавікі «зачышчалі» некалькі разоў. Вядомыя факты звальнення бюджэтнікаў пасля затрыманняў.
Са жніўня 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі больш за 3 тыс. 200 крымінальных спраў «аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці». Толькі адзін Ленінскі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў 304 «экстрэмісцкія» справы.
вс