Беларуская Служба

Міністэрства інфармацыі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

16.01.2025 19:07
Складальнікі спісу абралі новую тактыку: дапаўненні ўносяцца не агульным пералікам пасля апошняга абнаўлення, а дапісваюцца ў табліцу па датах судоў, якія адбыліся раней.
Цэнзураstevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

16 студзеня Міністэрства інфармацыі чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Складальнікі спісу абралі новую тактыку: дапаўненні ўносяцца не агульным пералікам пасля апошняга абнаўлення, а дапісваюцца ў табліцу па датах судоў, якія адбыліся раней, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

Так, толькі сёння стала вядома, што яшчэ 8 студзеня суд Брагінскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў «Інстаграме» пад назвай «Филин. Журнал для умных». 

9 студзеня суд горада Жодзіна Мінскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Тэлеграм-канал «Редакция SJ: Региональный самоиздат Беларуси». 

«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» быў прызнаны Youtube-канал «Беларусь Будущего». Адпаведнае рашэнне 13 студзеня прызнаў суд Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. 

14 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкай» суполку «Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]» у сацсетцы «ВКонтакте». Група мае 51 тыс. падпісчыкаў, у ёй публікуюцца гарадскія навіны і аб’явы. 

Суд Чашніцкага раёна Віцебска 14 студзеня абвясціў «экстрэмісцкай» суполку «Новости из TUT.BY» у сацсетцы «Одноклассники». У суполцы публікуюцца навіны Беларусі і свету.

вс