Каманда часопіса паведамляе, што назбіраны фонд прэміі – 1180 еўра. Сума пойдзе на прыз пераможцу, падарункі ахвярадаўцам у выглядзе часопісу, 3D-друк статуэткі.
На прэмію «Бізон Гіґс» намінаваныя 9 беларускіх навукоўцаў. З 17 студзеня да 17 лютага праходзіць галасаванне, удзельнічаць можа кожны.
Каб абраць свайго намінанта, пераходзьце па спасылцы, дзе можна прачытаць пра навукоўцаў. У сваю чаргу галасаванне праходзіць тут.
Навуковая прэмія ад супольнасці зіна «Pamyłka» «Бізон Гіґс» - гэта прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Прэмія «Бізон Гіґс» стала натуральным працягам працы неабыякавых беларусаў, якія займаюцца сціслымі навукамі. Некаторы час таму яны пачалі выдаваць часопіс «Pamyłka».
ав