Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі заявіла, што за два дні датэрміновага галасавання на гэтак званых прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 17,67 % выбаршчыкаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар, нагадвае «Свабода».
Згодна з апублікаванымі ЦВК звесткамі, цяпер за два дні датэрміновага галасавання найбольшая яўка ў Брэсцкай вобласці —19,35%, у Мінску — 17,20%, Мінскай вобласці — 17,72%, Віцебскай — 18,35%, Магілёўскай — 17,98%, Гомельскай — 17,67%, Гродзенскай — 15,13%.
Гэта рэкордная яўка выбаршчыкаў у першыя два дні датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі.
Паводле праведзенага «Позіркам» аналізу архіўных звестак ЦВК, яўка па выніках двух дзён датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года склала 12,75%, 2015-га — 10,94%, 2010-га — 7,2%, 2006-га — 6,1%. Яўка па выніках двух дзён датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў 2024 годзе, паводле ЦВК, склала 14,61%, на папярэдніх парламенцкіх выбарах у 2019 — 11,51%, у 2016 годзе — 9,63%, у 2012-м — 7,2%, у 2008-м — 7%.
Паводле ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання на гэтак званых выбарах прэзідэнта яўка склала 7,81%. Гэта таксама рэкорд у параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў Беларусі.
аз