Беларуская Служба

Жыхара Мінска разам з дачкой асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

24.01.2025 15:34
Ім далі па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
.
.Ezequiel Octaviano/Pixabay/CC0

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня асудзілі Дзмітрыя Жарнасека і Лізавету Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Іна Сівец прызначыла Дзмітрыю і Лізавеце па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. У лістападзе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.

ав