Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені 2025 года. За месяц праваабаронцы зафіксавалі 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій, перш за затрыманняў і вобшукаў. На працягу студзеня было вынесена не менш за 175 палітычна матываваных прыгавораў, а таксама як мінімум 295 палітычна матываваных рашэнняў па адміністрацыйных справах.
Праваабаронцы адзначаюць, што рэжым Лукашэнкі рыхтуе «магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсій». Для гэтага плануюцца новыя змены ў Крымінальны кодэкс.
«Вясна» адзначае, што шэраг палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, на працягу апошніх месяцаў былі паказаныя ў публікацыях і відэасюжэтах праўладных СМІ. Тым не менш, гэта не спыніла іх ізаляцыю ад знешняга свету і родных, пішуць праваабаронцы
Па стане на 5 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1 тыс. 234 чалавекі.
вс