Беларуская Служба

Беларускія НДА на форуме ААН: Канстытуцыя не абараняе жанчын ад дыскрымінацыі

06.02.2025 12:01
У дакладзе, гаворка ідзе, між іншым, пра абмежаваны доступ да правасуддзя, ліквідацыю жаночых арганізацыі, жорсткае абыходжанне ў турме.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Dean Moriarty/pixabay.com/CC0 Public Domain

На гэтым тыдні Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын разгледзіць даклады прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці аб становішчы з правамі жанчын у тым ліку ў Беларусі, паведамляе «Вясна».

Нагадваем, 3 лютага пра Беларусь на форуме ААН распавялі наступныя няўрадавыя арганізацыі: Беларускі Хельсінкскі Камітэт, праваабарончая арганізацыя «Human Constanta», Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, кааліцыя супраць гендарнага і хатняга гвалту, і арганізацыя «Наш дом».

Паводле дакладчыкаў, Канстытуцыя не забяспечвае эфектыўную абарону ад дыскрымінацыі. Правы жанчын на адукацыю і ахову здароўя абмежаваныя.

Як адзначалася ў выступе, доступ жанчын да правасуддзя быў падарваны пераследам жанчын-праваабаронцаў, які працягваецца. Жанчын-актывістак ілжыва называлі тэрарысткамі, нягледзячы на іх мірныя акцыі. Дзяржава сістэматычна ліквідавала розныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку многія з тых, што падтрымлівалі жанчын. Амаль 2 000 няўрадавых арганізацый былі вымушаныя ліквідавацца. Усе жаночыя арганізацыі, якія рыхтавалі неафіцыйныя справаздачы Камітэту для апошняй праверкі, былі ліквідаваныя. Было надзвычай цяжка знайсці юрыдычную дапамогу праз палітычны ціск на адвакатаў. У 2022 годзе ўрад прымусова ліквідаваў усе прафсаюзы. Шэсць жанчын-прафсаюзных актывістак заставаліся ў турмах.

Прынамсі 139 жанчын былі палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Яны не мелі доступу да медычнага абслугоўвання і пастаянна спазнавалі жорсткае абыходжанне.

У сваю чаргу, калі ў міліцыю паступалі паведамленні пра выпадкі бытавога гвалту, ахвяры і агрэсары разам запрашаліся на сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, што спрыяла беспакаранасці. Жанчыны-мігранткі былі ўразлівыя для гандлю людзьмі і гвалту.

аз

Улады ліквідуюць арганізацыі, якія абаранялі правы інвалідаў і правы жанчын 

12.07.2024 13:42
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, на 12 ліпеня ўлады Беларусі зліквідавалі не менш як 1665 некамерцыйных арганізацый.