Фінансавая падтрымка аказваецца ў памеры дзевяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, што дзейнічае на дату працаўладкавання. З 1 лютага 2025 года гэта 4 028,76 беларускіх рублёў (каля 1 140 еўра).
Каб удзельнічаць у гэтай праграме, трэба мець трохбаковую дамову паміж органам сацыяльнай абароны, беспрацоўным і наймальнікам аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.
Пасля выплаты грошай будуць кантраляваць, як чалавек выконвае свае «дамоўленыя абавязальніцтвы».
Мяркуецца, што гэта паўплывае на рашэнне людзей пераехаць жыць у вёску.
вх