Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага банка, на 1 лютага склалі 9 мільярдаў 333,2 мільёны долараў. Гэтая сума за студзень вырасла на 410,6 мільёнаў долараў.
У снежні мінулага года ЗВР знізіліся на 127,7 мільёнаў долараў, за лістапад - на 139 мільёнаў, а да гэтага раслі на працягу чатырох месяцаў запар.
На 2025 год улады прагназуюць, што ЗВР будуць не ніжэй за адзнаку ў 7,1 мільярды долараў. За 2024 рэзервы павялічыліся на 795,2 мільёнаў долараў.
Крыніца: Зеркало/юл