Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.
Іх справу сёння пачынаюць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.
Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.
Вясна/ав