Беларуская Служба

На КПП «Брэст» тэстуюць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю

06.03.2025 12:53
Памежнікі лічаць, што новаўвядзенні дазваляюць скараціць час чакання і праходжання кантролю, падарожныя – сумняваюцца.
Новая сістэма памежнага кантролю ў пункце пропуску «Брэст» Фото: БелТА

У пункце пропуску «Брэст» на выездзе з Беларусі ў Польшчу тэстуюць аўтаматычны комплекс пагранічнага кантролю, які дазволіць беларусам з біяметрычнымі пашпартамі праходзіць працэдуру без удзелу пагранічніка, паведамляе старонка BG.Media.



Аўтаматычны комплекс памежнага кантролю працуе ў пункце пропуску «Брэст» ужо каля тыдня. Грамадзяне, якія выязджаюць з Беларусі, могуць скарыстацца двума тэрміналамі. Для гэтага чалавек павінен быць грамадзянінам Беларусі старэйшым за 18 гадоў і мець біяметрычны пашпарт.

«Раней гэты комплекс праходзіў апрабацыю ў аэрапорце Мінска і станоўча сябе зарэкамендаваў. Неабходнасць выкарыстання тэхнічнай навінкі абумоўлена ў першую чаргу тым, што «Брэст» з'яўляецца адзіным аўтадарожным пунктам пропуску, які функцыянуе цяпер, на ўсёй беларуска-польскай мяжы. Менавіта тут мэтазгодна ўкараненне навін, якія дазваляюць скараціць час чакання і праходжання памежнага кантролю», - заявіў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

Памежнікі ганарацца, што гэта беларуская распрацоўка. Аўтаматычны комплекс збірае і апрацоўвае біяметрычныя дадзеныя грамадзян, якія перасякаюць мяжу Беларусі. Таксама ён вызначае наяўнасць законных падстаў для «перасячэння мяжы».

«Унікальнасць у тым, што фізічныя асобы, якія перасякаюць мяжу, могуць ажыццяўляць афармленне сваіх дакументаў без удзелу памежнікаў. Гэта вельмі зручна, у тым ліку значна скарачае час. Тэрміналы стаяць у зале афармлення. Грамадзяне прадастаўляюць свае біяметрычныя дакументы, рэгіструюцца, пакідаюць біяметрычныя дадзеныя, затым ідуць на пэўны канал афармлення, выдзелены для праходжання ў аўтаматычным рэжыме. Зрахаваўшы дадзеныя, праходзяць для пасадкі ў свой транспартны сродак», - распавёў аб працэдуры начальнік аддзялення памежнага кантролю «Варшаўскі мост» Дзмітрый Брыштэль.

Між тым, падарожныя звяртаюць увагу на выпадкі, калі аўтаматычны памежны кантроль не дазваляе праходзіць мяжу Беларусі хутчэй. Напрыклад, беларусы з біяметрычнымі пашпартамі, якія едуць на аўтобусе, і якія пройдуць аўтаматычны кантроль хутчэй, потым усё роўна чакаюць астатніх са звычайнымі пашпартамі.

аз

Зноў узнікла чарга з аўтамабіляў на мяжы з Польшчай

04.03.2025 08:37
Чэргі на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй адсутнічаюць.