Міністэрства замежных спраў выдала кнігу пад загалоўкам „У пошуках польскасці. Гісторыя, напісаная „Картай паляка””. Гэта доказ пашаны суайчыннікам, якія цягам дзесяцігоддзяў прасоўвалі польскасць за межамі радзімы. Прэзентацыя кнігі адбылася ў Міністэрстве замежных спраў у пятніцу.
Дырэктар Дэпартамента па супрацы з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой Івона Казлоўска(Iwona Kozłowska), сказала, што публікацыя паказвае значэнне „Карты паляка”.
- 10 гадоў таму „Карта паляка” адкрыла шлях у Польшчу палякам з Беларусі. Гэта грамадзяне Беларусі, побач з украінцамі атрымалі найбольш згаданых дакументаў. Гэта сведчыць пра пра вялікія патрэбы сярод тамтэйшых палякаў. МЗС разумее ролю адукацыі ў прасоўванні польскасці і падтрымлівае некалькі дзясяткаў школаў з польскай мовай навучання ў Беларусі. Дзякуючы гэтаму ў будучыні палякі з Беларусі змогуць апынуцца ў Польшчы і пачаць вучобу ў польскіх ВНУ.
Намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk), які прысутнічаў на прэзентацыі, дадаў, што Польшча стараецца дапамагаць палякам у Беларусі таксама ў цяперашняй складанай сітуацыі:
- Мы дапамагаем палякам таксама ў цяперашняй складанай сітуацыі. Нашыя консульствы выкарыстоўваюць розныя формы аховы палякаў, якія апынуліся пад паргозай. Гаворка ідзе таксама пра фізічную ахову ад рэпрэсіяў збоку ўладаў. Яны могуць вярнуцца ў Польшчы. Мы стараемся ім дапамагаць, падобным чынам, як дапамагаем беларусам. Асабліва ў цяперашняй складанай сітуацыі нашыя суайчыннікі могуць спадзявацца на нашую дапамогу.
Віцэ-міністр нагадаў, што ў 2016 годзе ў закон аб карце паляка былі ўнесены змены.
З пачатку дзеяння закона аб „Карце паляка”, гэта значыць з 2008 года, гэты статус атрымалі больш за 320 тысяч палякаў. З моманту ўнясення паправак каля 30 тысяч уладальнікаў „Карты паляка” пасяліліся ў Польшчы і атрымалі польскае грамадзянства.
го/аз