Хоры з Польшчы і з-за мяжы былі ўзнагароджаны на Міжнародным фестывалі „Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі”, які завяршыўся ў суботу. У конкурсных слуханнях 18 хароў з Польшчы, Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны змагаліся за месцы ў некалькіх намінацыях.
З-за пандэміі конкурсныя слуханні праходзілі не толькі ў саборы св. Тройцы ў Гайнаўцы, але таксама па інтэрнэце
У гэтым годзе ўзнагарода Гран-Пры фестывалю не была прысуджана.
Маладзёжны хор „Амафор” з Новых Засімавічаў у Беларусі перамог у катэгорыі сельскіх прыходскіх хораў. У катэгорыі гарадскіх прыходскіх хораў узнагароду атрымалі два хоры: хор праваслаўнага прыхода Св. Мікалая з вёскі Ірпень на Украіне і хору праваслаўнага прыхода св. Прарока Іллі з Беластока.
Першае месца сярод акадэмічных хораў заваяваў Камерны хор „Благавест” з Рыгі, Латвія. Хор базавай школы Но 201 „Фэст” з Мінска ў Беларусі перамог у катэгорыі дзіцячых і юнацкіх хораў. У катэгорыі „іншыя хоры” узнагароду атрымаў Хор духавенства Варшаўска-Бельскай епархіі.
„Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі”, якія праходзяць пад патранажам Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, гэта не адзіны фестываль праваслаўнай музыкі на Падляшшы.
У Беластоку працягваецца таксама Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі „Гайнаўка 2020”. Праўда, у назве ён мае Гайнаўку, паколькі там быў ініцыяваны, але ўжо амаль 20 гадоў мерапрыемства праходзіць у Беластоку.
аз