Беларуская Служба

Ва Уроцлаве пачаўся Фестываль Бруна Шульца

08.10.2020 12:51
Падчас фестывалю пройдзе майстар-клас "Як атрымаць Нобелеўскую прэмію", арганізаваны Фондам Вольгі Такарчук.
Bruno Schulz
Bruno SchulzPAP/CAF

Фестываль Бруна Шульца паўстаў у 2012 годзе з нагоды 120-годдзя і 70-й гадавіны смерці аднаго з найвялікшых еўрапейскіх празаікаў. Арганізатары задумалі яго як форму памяці пісьменніка і свята літаратуры.

Акрамя сустрэч і дыскусій, прысвечаных Шульцу, фестываль - гэта магчымасць пагаварыць пра польска-габрэйска-ўкраінска-нямецкія адносіны і сляды гэтых адносін у сусветнай літаратуры і мастацтве.

Да групы арганізатараў Форума належыць, у прыватнасці, Фонд Вольгі Такарчук - Нобелейускай лаўрэаткі па літаратуры, які нядаўна распачаў сваю дзейнасць.

Госці сёлетняга фестывалю Бруна Шульца: Тадэвуш Сабалеўскі, Сільвія Хведарчук, Вераніка Кострыка і Кшыштаф Варга. Фестываль будзе суправаджацца адмысловымі заняткамі для моладзі. Яны з'явіліся ў праграме фестывалю побач з майстар-класам "Як атрымаць Нобелеўскую прэмію", арганізаваным Фондам Вольгі Такарчук.

Усе фестывальныя мерапрыемствы праходзяць у клубе "Proza", Уроцлаўскага дома літаратуры. У сувязі х эпідэмічнай сітуацыя Фестываль Бруна Шульца праходзіць з выкананнем санітарных нормаў бяспекі.

PAP/эж