У гістарычнай віле Станіслава Кіркора ў Варшаве была адкрытая новая сядзіба Нацыянальнага інстытута польскай культурнай спадчыны за мяжой Polonika. Заснаваны ў снежні 2017 года інстытут праводзіць дзейнасць у галіне даследаванняў, аховы і папулярызацыі польскай культурнай спадчыны за мяжой.
Віла Станіслава Кіркора – выдатнага польскага эканаміста, гісторыка і піśменніка, была набытаja дзякуючы сродкам Міністэрства культуры ў 2017 годзе, то бок адразу пасля заснавання інстытута.
Намеснік прэм'ера, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, прафесар Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) падкрэсліў, што інстытут быў створаны для аператыўнай рэалізацыі задач, якія стаяць перад польскай дзяржавай у адносінах да польскай замежнай спадчыны:
- Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра помнікі даўніны, пра якія, дзякуючы інстытуту Polonika, мы можам клапаціцца лепш і больш эфектыўна. Гэта не толькі польскія могілкі „Росы” і Лычакоўскія, але таксама вайсковыя могілкі. Гэтых праектаў вельмі шмат. Гэта таксама клопат пра рознага роду „рухомыя” творы мастацтва.
Інстытут Polonika таксама праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў палякаў пра культурную спадчыну за мяжой.
аз