Беларуская Служба

19-ы раз стартуе акцыя «Калядныя елкі Адзінкі»

18.10.2020 12:16
Akcja Charytatywna Choinki Jedynki 2020
Akcja Charytatywna "Choinki Jedynki 2020"Polskie Radio

Фонд Ганны Дымны «Нягледзячы ні на што» («Mimo Wszystko») і Асацыяцыя развіцця псіхіятрыі і грамадскага абслугоўвання прафесара Анджэя Цехніцкага атрымаюць падтрымку ў рамках 19-й дабрачыннай кампаніі «Калядныя елкі Адзінкі».

Гледачы могуць дапамагчы, робячы стаўку на творы маладых мастакоў і прадметы, перададзеныя вядомымі дзеячамі свету культуры, навукі, забавы і спорту.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, звязаную з эпідэміяй каранавіруса, гэты год не мог бы абысціся без акцыі «Калядная елка Адзінкі», – падкрэслівае Марцін Кусы, дырэктар Першай праграмы Польскага радыё.

Удзельнікі мастацкага конкурсу могуць даслаць фатаграфіі сваіх малюнкаў да 18 лістапада на спецыяльную электронную платформу.

З 30 лістапада па 4 снежня на аўкцыён будуць выстаўлены прадметы, падораныя дарослымі сябрамі Адзінкі, а 5 снежня – 20 работ дзяцей, адзначаных журы ў конкурсе малюнкаў, і 12 работ дзяцей, якімі займаюцца абодва фонды. Больш інфармацыі і правілы кампаніі можна знайсці на сайце choinkijedynki.polskieradio.pl.

ав