Жыхары Любліна адзначылі 454-годзе з дня падпісання Люблінскай уніі. У выніку замацаванага подпісамі пагаднення была створаная федэратыўная дзяржава Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага – Рэч Паспалітая.
«Мы, сучаснікі, маглі б шмат чаму навучыцца ад нашых продкаў», – сказаў падчас выступлення на ўрачыстасці люблінскі ваявода Лех Спраўка. Ён зазначыў, што цягам вякоў Польшча дасягала поспехаў толькі таму, што «супрацоўнічала з суседзямі». «Гісторыя павінна даць нам сёння ўрок – без згуртаванасці нам не ўдасца спыніць імперскія памкненні Масквы», – падкрэсліў ваявода.
Жыхары і госці горада ў гадавіну заключэння пагаднення ўсклалі кветкі пад помнікам Люблінскай уніі на Літоўскай плошчы ў Любліне.
Пагадненне паміж Польскай Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім было падпісанае 1 ліпеня 1569 года.
вс
На фота: «Люблінская ўнія». Карціна Яна Матэйкі