Дэпутатка Еўрапарламента ад польскай партыі «Права і справядлівасць» Бэата Шыдла абвінаваціла камісара ўнутраных спраў ЕЗ Ільву Юхансан (Ylva Johansson) у ігнараванні дагаворных нормаў, якія дзейнічаюць у Еўрапейскім Звязе. Гаворка ідзе пра пытанне перасялення мігрантаў.
Былая польская прэм'ер-міністр напісала ў Twitter: «Камісар па ўнутраных справах Ільва Юхансан заявіла, што прынцыпы «міграцыйнага пакта» прымяняюцца да ўсіх краін ЕЗ, ігнаруючы супраціў Польшчы і Венгрыі на апошнім паседжанні Еўрапейскай рады». Бэата Шыдла адзначыла, што дамоўленасці па міграцыі не прынятыя, а гэта ў сістэме Еўразвязу азначае, што новыя правілы не павінны выконвацца. «Аднак чыноўнікі Бруселю ўводзяць свае ўласныя правілы, па-за еўрапейскімі дагаворамі, і лічаць, што ўсе краіны ЕЗ павінны падпарадкоўвацца іх волі», – напісала дэпутатка Еўрапарламенту.
Яна дадала, што гэта не мае нічога агульнага з «еўрапейскай салідарнасцю», на якую спасылаецца камісія. «Гэта адмова ад салідарнасці і спроба ўвесці беззаконне ў ЕЗ», – адзначыла Бэата Шыдла.
IAR/нг