Беларуская Служба

Новы прамы цягнік звяжа чэшскую Прагу і польскую балтыйскую Гдыню (КАРТА МАРШРУТУ)

11.12.2024 18:19
У апошні час назіраецца рост папулярнасці сярод чэхаў адпачынкам на польскай Балтыцы, асабліва ў летні перыяд.
Пасажырскі цягнік чэшскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Shutterstock/Martyn Jandula

У нядзелю ў першы рэйс адправіцца новы цягнік Baltic Express, які звяжа чэшскую Прагу і польскую Гдыню. Штодзённа паміж сталіцай Чэхіі і балтыйскім горадам будуць курсаваць чатыры пары пасажырскіх саставаў – тры дзённыя і адзін начны. Час следавання складзе 9-10 гадзін у залежнасці ад цягніка.

Траса цягніка Baltic Express Траса цягніка Baltic Express

Продаж білетаў адбываецца ў касах, інтэрнэце і мабільных прыкладаннях. Цана найтаннейшага білету на поўнай трасе, калі яго купляць незадоўга да выезду, за сядзячае месца складае ад 73 еўра, а за месяц - 30 еўра. 

Цягнік запушчаны ў супрацы Чэшскай чыгункі і Польскай дзяржаўнай чыгункі. 

У апошні час назіраецца рост папулярнасці сярод чэхаў адпачынкам на польскай Балтыцы, асабліва ў летні перыяд.

вс