Беларуская Служба

Папярэджанні не дапамаглі. У Новы год на польскіх дарогах зноў было небяспечна

02.01.2025 13:10
Паліцыя падсумавала навагодні перыяд на польскіх дарогах.
       27
У Новы год на польскіх дарогах адбылося 27 ДТЗPAP/Darek Delmanowicz

У Новы год на польскіх дарогах адбылося 27 ДТЗ, тры чалавекі загінулі і 29 атрымалі раненні. Рух на дарогах выразна павялічыўся за кошт асобаў, якія вярталіся з навагодніх імпрэзаў.

Старшы камісар Роберт Опас(Robert Opas) з Упраўлення дарожнага руху Галоўнай камендатуры паліцыі кажа, што было затрымана шмат нецвярозых кіроўцаў:

- 328 нецвярозых кіроўцаў затрымалі паліцыянты толькі ў першы дзень новага 2025 года.

31 снежня, то бок у навагоднюю ноч, на польскіх дарогах адбылося 36 ДТЗ, 3 чалавекі загінулі і 34 атрымалі раненні.

IAR/аз