1881 чалавек загінуў летась на польскіх дарогах, паведамляе паліцыя Польшчы. У 2024 годзе адбылося больш за 21,5 тыс. ДТЗ, у якіх пацярпелі больш за 24,8 тыс. чалавек.
Старшы камісар Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі кажа, што папярэдняя статыстыка сведчыць аб тым, што на польскіх дарогах было таксама небяспечна, як пазалетась – у 2023 годзе:
– Здарылася на 2,8% ДТЗ больш, чым у 2023 годзе. Таксама смяротных ахвяр гэтых ДТЗ было меней на 12 чалавек. Колькасць нязначных ДТЗ вырасла на 2,6%.
Летась паліцыя Польшчы праверыла больш за 16 млн удзельнікаў дарожнага руху на прадмет утрымання алкаголю ў крыві.
iar/эж