Прафсаюзныя дзеячы ў сталіцы пратэставалі супраць ліквідацыі вугальных электрастанцый і ў абарону польскай прамысловасці. Пратэст арганізаваны, у прыватнасці, у сувязі з планавым спыненнем вугальных блокаў Рыбніцкай і Лазіскай электрастанцый.
- Падчас чацвярговай дэманстрацыі ў Варшаве прафсаюзныя дзеячы змагаюцца за тое, каб электрычнасць у польскіх дамах была таннай. У цяперашні час няма альтэрнатывы традыцыйным крыніцам энергіі, – сцвярджае Дамінік Колаж, старшыня Сілезска-Дамброўскай «Салідарнасці». - Энергетычная трансфармацыя - гэта шлях, які вядзе ў нікуды. У Еўропе мы маем самую дарагую электраэнергію ў свеце, мы маем вельмі сур’ёзны эканамічны крызіс на ўсім кантыненце.
Пратэст энергетыкаў у Варшаве
Падставай для арганізацыі дэманстрацыі сталі рашэнні, звязаныя з ліквідацыяй энергетычных блокаў у Сілезіі. Як сказаў Колаж Польскаму радыё Катавіцэ, усё пачалося з Рыбніцкай электрастанцыі, якая паводле грамадскай дамовы павінна была працаваць да 2030 году. Між тым, у канцы верасня мінулага году былі абвешчаны планы па спыненні вытворчасці электраэнергіі да канца 2025 года.
Прафсаюзныя дзеячы нязгодныя і з планамі ліквідацыі Лазіскай электрастанцыі, якая належыць групе Tauron.
ав