Беларуская Служба

40 тыс. злотых субсідыі можна атрымаць на пакупку аўто. Стартуе новая праграма

28.01.2025 17:10
У наступны панядзелак пачынаецца набор на праграму «NaszEauto». Гаворка ідзе пра падтрымку набыцця ў Польшчы электрычных легкавых аўтамабіляў.
         ()            - ()  -
Намеснік міністра аховы клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста (справа) і кіраўніца Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Дарота Завадска-Стэмпняк (злева) на прэс-канферэнцыі ў Варшаве PAP/Tomasz Gzell

Яна заменіць праграму «Mój elektryk», якая заканчваецца 31 студзеня. На набыццё або арэнду электрамабіля можна будзе атрымаць субсідыю да 40 тысяч злотых.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста паведаміў, што новыя рашэнні скіраваныя да прыватных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён растлумачыў, што праграма замяняе падатак на аўтамабілі з рухавікамі згарання. Каб скарыстацца субсідыямі, можна набыць або ўзяць у арэнду аўтамабіль максімальным коштам 225 тысяч злотых. Машына павінна быць новай.

Кіраўніца Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Дарота Завадска-Стэмпняк патлумачыла, што можна будзе скарыстацца двума відамі бонусаў — за здачу старога аўтамабіля на металалом і за нізкі даход.

Заяўкі можна падаць да сярэдзіны наступнага года. Праграма фінансуецца ў рамках Нацыянальнай праграмы па рэканструкцыі.

Бюджэт праграмы складае 1,6 мільярда злотых.

ав