Беларуская Служба

Запаволіўся прыток замежных інвестыцыяў у Польшчу

06.02.2025 13:01
Летась сярод краінаў паходжання замежных праектаў дамінавалі Злучаныя Штаты Амерыкі.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летась запаволіўся прыток замежных інвестыцыяў, якімі займаецца Польскае агенцтва інвестыцыяў і гандлю (поль. PAIH). У мінулым годзе агенцтва падтрымала 53 інвестпраекты, агульным коштам у амаль 2 мільярды 400 мільёнаў еўра. Гэта дазволіць стварыць сем тысяч новых працоўных месцаў.



У 2023 годзе, з удзелам Польскага агенцтва інвестыцыяў і гандлю, былі рэалізаваны 74 праекты на 7 мільярдаў 400 мільёнаў еўра.

Летась сярод краінаў паходжання замежных праектаў пераважалі Швецыя, ЗША і Вялікабрытанія. Аднак па колькасці выкананых праектаў лідарамі былі польскія кампаніі, якія ўсё больш ахвотна карыстаюцца падтрымкай агенцтва, дадала Моніка Гжэляк(Monika Grzelak):

- Польскія кампаніі карыстаюцца, перш за ўсё, інвестыцыйнымі стымуламі, калі гаворка ідзе пра прапановы агенцтва. Калі гаворка ідзе пра інвестараў за межамі Еўропы, то дамінавалі ЗША – гэта, перш за ўсё, сектар сучасных паслугаў, а таксама вытворчыя праекты з краінаў Азіі, такіх як Карэя, Кітай і Тайвань.

Агенцтва працуе над інвестыцыйнымі праектамі на суму каля 10 мільярдаў еўра. У выпадку іх рэалізацыі будзе створана 19,5 тысяч новых працоўных месцаў.

IAR/аз

Упершыню за апошнія тры месяцы настроі ў польскай прамысловасці палепшыліся

04.02.2025 07:01
Польскія прамысловыя кампаніі чакаюць, што цягам года рынак зноў пачне развівацца.