Беларуская Служба

Прызначаны новы амбасадар ЗША ў Польшчы

07.02.2025 10:12
Ім стане Томас Роўз, паведаміў у сацсетках прэзідэнт Дональд Трамп.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/AARON SCHWARTZ / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Як гаворыцца ў прэзідэнцкім паведамленні, Томас Роўз - паважаны бізнесмен і каментатар, які амаль дзесяць гадоў вёў паспяховую радыёперадачу на Sirius XM і займаў пасаду выдаўцы і генеральнага дырэктара The Jerusalem Post.

«Ён будзе сачыць за тым, каб нашы інтарэсы былі прадстаўлены ў Польшчы і заўсёды ставіць Амерыку на першае месца», — дадаў Дональд Трамп.

Польскі сенатар Пётр Возьняк разлічвае на адказныя заявы ў дачыненні да Польшчы з боку новага амбасадара ЗША. Пётр Возьняк у эфіры Polskie Radio 24 сказаў, што дагэтуль заявы амерыканскай адміністрацыі часта былі нечаканымі, і дадаў, што ў выпадку з амбасадарам ён чакае іншага падыходу.


- Я чакаю неспадзяванага, таму што ў апошнія дні адміністрацыя Дональда Трампа робіць шмат безадказных заяў у геапалітыцы. Я б хацеў, каб у гэтых справах панавала адказнасць, асабліва што тычыцца Польшчы. Мы цяпер з'яўляецца прыфрантавой краінай. Я б хацеў, каб новы амбасадар браў пад увагу інтарэсы Польшчы таксама, а палітыка ЗША была прадказальнай што да прысутнасці жаўнераў ЗША на тэрыторыі Польшчы ды абароны мяжы НАТА.

У снежні мінулага года Томас Роўз сустракаўся з прэзідэнтам Анджэем Дудам, а ў студзені гэтага года выказаў радасць з нагоды таго, што прэзідэнт звярнуўся да ўрада з просьбай не арыштоўваць Беньяміна Нетаньяху, калі ён прыедзе на ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя вызвалення нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў.

У канцы студзеня ён высока ацаніў супрацоўніцтва Дональда Трампа з прэзідэнтам Анджэем Дудам і былым прэм'ерам Матэвушам Маравецкім.

ПР/юл