Беларуская Служба

Зяленскі патэлефанаваў Дудзе. «У нас была шчырая размова»

21.02.2025 18:01
У пятніцу Анджэй Дуда паведаміў на сайце X, што размаўляў з Уладзімірам Зяленскім па тэлефоне. Лідары абмяркоўвалі «сустрэчы з генералам Келагам і іншыя падзеі».
.
А. Дуда PAP/Paweł Topolski

«Я не сумняваюся, што прэзідэнт Трамп кіруецца глыбокім пачуццём адказнасці за глабальную стабільнасць і мір», — напісаў Анджэй Дуда пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім. Прэзідэнт Польшчы заявіў, што параіў украінскаму лідару супрацоўнічаць з амерыканскім лідарам «спакойна і канструктыўна».

У пятніцу Анджэй Дуда паведаміў на сайце X, што размаўляў з Уладзімірам Зяленскім па тэлефоне. Лідары абмяркоўвалі «сустрэчы з генералам Келагам і іншыя падзеі».

«Я перадаў яму, што мы нязменна верым, што няма іншага спосабу спыніць кровапраліццё і дасягнуць трывалага міру ва Украіне, акрамя як пры падтрымцы ЗША», — напісаў прэзідэнт Польшчы.

«Я прапанаваў прэзідэнту Зяленскаму заставацца прыхільным курсу на спакойнае і канструктыўнае супрацоўніцтва з прэзідэнтам Дональдам Трампам», — сказаў Дуда.

Адносіны паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам прыкметна пахаладнелі пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт выказаў здагадку, што Украіна пачала вайну з Расіяй. Неўзабаве пасля гэтага амерыканскі лідар заявіў, што Кіеў «разарваў пагадненне» па рэдказямельных металах.

Словы амерыканскага прэзідэнта выклікалі велізарную палеміку ва ўсім свеце. Іх пракаментаваў і Уладзімір Зяленскі, які заявіў, што гэтыя словы з'яўляюцца «расійскай дэзінфармацыяй».

ав