Беларуская Служба

Некалькі сотняў чалавек у чарзе па любімыя пончыкі маршала Юзэфа Пілсудскага

27.02.2025 12:00
Паводле польскай традыцыі, Тлусты чацвер - гэта дзень, калі палякі аб’ядаюцца пончыкамі. Перад многімі кандытарскімі стаяць чэргі па некалькі сотняў чалавек.
    Zagoździński
У чарзе ў кандытарскую «Zagoździński» стаіць некалькі сотняў чалавек PAP/Rafał Guz

У Варшаве адна з самых папулярных кандытарскіх, якая прапануе пончыкі, - гэта кандытарская «Zagoździński» ў варшаўскім раёне Воля. Сам маршал Пілсудскі любіў мясцовыя вырабы, і сёння ў чарзе стаіць некалькі сотняў чалавек.

Рэцэпт тутэйшых пончыкаў захоўваецца ў таямніцы, кажа праўнучка заснавальніка цукерні Уладзіслава Загаздзіньскага Сыльвія Тамашкевіч:

- Гэта дражджавое цеста па рэцэпце майго дзядзулі. Канешне, натуральныя інгрыдыенты, а таксама шмат сэрца і любові, якія мы ўкладваем у гэтае цеста.

Паводле ацэнак, сёння кожны паляк можа з’есці ў сярэднім два-тры пончыкі. Гэта значыць, што агулам іх будзе з’едзена каля ста мільёнаў.

Тлусты чацвер - апошні чацвер перад Вялікім постам. У хрысціянскім календары ён прыпадае на 52 дні да Вялікадня. Тлустым чацвяргом пачынаецца апошні тыдзень карнавалу і па традыцыі ў гэты дзень дазволена пераядаць.

ав


. .