У Польшчы мужчыны ўсё часцей бяруць водпуск па доглядзе за дзіцем. У мінулым годзе такой магчымасцю скарысталася ў два разы больш мужчын, чым годам раней, і ў адзінаццаць разоў больш, чым у 2022 годзе.
У Фондзе сацыяльнага страхавання паведамілі, што хоць змяненне і істотнае, то толькі 17% мужчын, у якіх летась нарадзілася дзіця, вырашылі скарыстацца гэтым правам.
Намеснік міністра па справах сям'і Аляксандра Гаеўска нагадала, што ўвядзенне прынцыпу, згодна з якім у кожнага з бацькоў ёсць пэўны перыяд часу, які ён можа выкарыстоўваць у водпуску па доглядзе за дзіцем, з'яўляецца вынікам увядзення еўрапейскага заканадаўства - дырэктывы аб балансе паміж працай і асабістым жыццём (гэтак званай дырэктывы work-life balance).
У 2023 годзе былі ўведзеныя правілы, якія прадаўжаюць водпуск па доглядзе за дзіцем да 41 тыдня і ўстанаўліваюць ліміт часу, які павінен выкарыстоўваць кожны з бацькоў. Дапамога за гэты перыяд складае 70% ад заработнай платы.
Па дадзеных Фонду сацыяльнага страхавання Польшчы, у 2024 годзе сярэдні памер дапамогі па доглядзе за дзіцем для бацькоў-мужчын склаў 167 злотых (каля 40 еўра) у дзень, а для маці - 124 злотыя (каля 30 еўра).
вс