Спявачка жыве на поўдні Польшчы ў горадзе Бельска-Бяла. З нагоды юбілею Марыю Катэрбскую наведаў мэр гораду Яраслаў Клімашэўскі. Палітык падараваў знакамітай польскай спявачцы вялікі букет пунсовых ружаў.
Марыя Катэрбская нарадзілася ў 1924 годзе, на эстраду яна выйшла адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Надзвычайную папулярнасць Марыя Катэрбская здабыла ў сярэдзіне 1950-ых гадоў. На працягу сваёй надзвычай доўгай кар’еры яна запісала больш за 1,5 тысячы песень.
Самымі знакамітымі творам у выкананні Катэрбскай лічацца «Карусель», «Залаты пярсцёнак», «Парасонікі» і «Сэрцанька б’еца пад рытм ча-ча-ча»
У 1999 годзе Марыя Катэрбская за заслугі перад польскай эстрадай была ўганараваная Афіцэрскім крыжам адраджэння Польшчы.
PAP/эж