Музей гісторыі польскіх габрэяў Полін запусціў новы праект, у рамках якога прапануе онлайн-заняткі. Іх удзельнікі змогуць пазнаёміцца з прысмакамі багрэйскай кухні, габрэйскай музыкай, а таксама іўрытам. Праект накіраваны для бацькоў і малых дзяцей. Тэмай першай онлайн-сустрэчы стане габрэйская кухня.
Мы будзем не толькі размаўляць, удзельнічаць у віктарынах, глядзець карціны. Мы будзем таксама варыць. Удзельнікі даведаюцца, што такое кімы, гефільте фіш (фаршыраваная рыба) або што такое кошерная кухня.
- гаворыць Анна Чэрвіньска (Anna Czerwińsk) з музея Полін.
Онлайн-заняткі будуць праходзіць праз платформу Zoom. Удзел бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая.
аз