„Напярэдадні вайны” пад гэткай назвай Нацыянальны кінаархіў - Аўдыявізуальны інстытут арганізуе агляд дакументальных фільмаў, якія паказваюць Польшчу і палякаў, напярэдадні 1 верасня 1939 года. Паказы пройдуць у кінатэатры Iluzjon у Варшаве
Гжэгаж Рагоўскі(Grzegorz Rogowski) з Нацыянальнага кінаархіва тлумачыць, што падчас паказаў будуць прадстаўлены архіўныя кінаматэрыялы з 1939 года:
- Гэта выключныя матэрыялы, якія паказваюць жыццё грамадзянаў тагачаснай Польшчы. Сярод іншага гледачы ўбачаць прапагандысцкія фільмы, у тым ліку „СOP Stalowa Wola”, які паказваў патэнцыял польскай прамысловасці і пераконваў, што польскага прамысловасць павінна развівацца на выпадак вайны.
Гжэгаж Рагоўскі нагадвае, што гэта быў першы такі фільм у польскай кінематаграфіі, падрыхтаваны па замове Міністэрства ваенных спраў. Асобным жанрам прапагандысцкіх фільмаў у другой паловы 1930-х былі стужкі, якія заклікалі падтрымліваць польскую армію ў фінансавым плане.
Паказ фільмаў будзе спалучаны з гістарычным дакладам Марціна Заборскага(Marcin Zaborski) - палітолага, журналіста, аўтара кнігі „Лета 39-га. Мы ўсё яшчэ жывыя”.
аз