Падчас канферэнцыі, прысвечанай новым вырашэнням, якія падтрымліваюць прадпрымальнікаў, кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад плануе прадухіліць вывад падаткаў з Польшчы ў падатковы рай за мяжу:
- Таксама краіны Еўразвязу выкарыстоўваюць механізмы з мэтай засвойвання падаткаў у свой бюджэт, належных дадзенай краіне, напрыклад Польшчы. Каб змагацца з гэтымі несправядлівымі механізмамі, гэтак званай аптымізацыяй, мы ўводзім пэўныя рашэнні.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што барацьба з афшорнымі зонамі важная, бо яна ўплывае на дзяржбюджэт, а значыць, і на магчымасць укаранення новых формаў падтрымкі прадпрымальнікаў.
- Вялікія льготы для прадпрымальнікаў, то бок магчымасць разлічаць падатак CIT не ад сумы 1 200 тысяч еўра, а 2 мільёнаў еўра абарачэння, у восем разоў павышаная сума для выплаты паўшальнага падатку і гэтак званы эстонскі падатак CIT, то бок нуль падатку для тых, хто інвестуе, да 100 мільёнаў – агулам гэтыя льготы змяншаюць даходы дзяржбюджэту на 6 мільярдаў злотых.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ўрад паслядоўна выконвае абяцанні падтрымкі прадпрымальнікаў, пра якія партыя «Права і справядлівасць» гаварыла падчас выбарчай кампаніі.
яс