Беларуская Служба

Польшча пачне старшынстваваць у Радзе ЕС у вельмі нялёгкі для Еўропы час

15.12.2024 15:08
Еўрапейскае адзінства будзе праходзіць праз выпрабаванні.
Сцягі Польшчы і Еўрасаюза Grand Warszawski/Shutterstock

Бліжэйшыя паўгода, калі Польшча будзе старшынстваваць у Радзе ЕС, будуць вялікім выклікам для Еўрасаюза - мяркуе Пётр Серафін (Piotr Serafin). Аб гэтым еўрапейскі камісар па пытаннях бюджэту заявіў у падкасце Польскага радыё. Сярод самых складаных пытанняў ён назваў вайну ва Украіне і змену на пасадзе прэзідэнта ЗША.

- Гэта будуць, верагодна, самыя цяжкія шэсць месяцаў, якіх не было доўгія гады. Еўрапейскае адзінства будзе праходзіць праз выпрабаванні. Вельмі добра, што на працягу гэтых шасці месяцаў працай ЕС будзе кіраваць Польшча, якая карыстаецца добрай рэпутацыяй у Вашынгтоне, між іншым, дзякуючы высокаму ўзроўню выдаткаў на абарону. Аднак, Польшча мае таксама добрую рэпутацыю ў ЕС, яна з поўным правам можа ўзяць на сябе функцыю лідара.

Польскае радыё і тэлебачанне TVN24 стварылі новы супольны праект, прысвечаны старшынству Польшчы ў Радзе Еўропы, якое пачынаецца 1 студзеня.

IAR/нг