Беларуская Служба

Пажарнікі скончылі пошук на месцы будаўнічай катастрофы ў Цешыне

30.12.2024 14:00
У выніку трагічнай падзеі дзве асобы загінулі, тры пацярпелі, а больш за 20 жыхароў не могуць вярнуцца ў свае кватэры.
Пракуратура праводзіць праверку па факце пажару і разбурэння камяніцы ў Цешыне PAP/Michał Meissner

Пажарнікі завяршылі пошук на месцы разбуранай камяніцы Цешыне – горадзе ў паўднёвай Польшчы на мяжы з Чэхіяй. Да поўначы з-пад завалаў былі дабытыя целы дваіх чалавек.

«Ратавальнікі яшчэ раз агледзелі тэрыторыю і выключылі, што пад заваламі могуць быць яшчэ жывыя людзі», - сказаў прэс-сакратар мясцовай пажарнай службы Якуб Мацёнжэк(Jakub Maciążek):

- Пасля пацвярджэння адсутнасці жывых людзей пад заваламі, камандзір пошукава-выратавальнай акцыі вырашыў аб вывядзенні ратавальнікаў з зоны завалаў. Гэта было прадыктавана пагрозай на месцы катастрофы. Апорныя сцены суседніх будынкаў пашкоджаныя і яны таксама могуць абрынуцца.

Пра тое, ці прыдатныя для жылля суседнія шматкватэрныя дамы, вырашаць інспектары будаўнічага нагляду, якія сёння правядуць агляд і дэталёвае абследаванне на месцы катастрофы.

У выніку трагічнай падзеі дзве асобы загінулі, тры пацярпелі, а больш за 20 жыхароў не могуць вярнуцца ў свае кватэры. Пракуратура праводзіць праверку па факце пажару і разбурэння камяніцы.

IAR/аз