У Новы год на польскіх дарогах адбылося 27 ДТЗ, тры чалавекі загінулі і 29 атрымалі раненні. Рух на дарогах выразна павялічыўся за кошт асобаў, якія вярталіся з навагодніх імпрэзаў.
Старшы камісар Роберт Опас(Robert Opas) з Упраўлення дарожнага руху Галоўнай камендатуры паліцыі кажа, што было затрымана шмат нецвярозых кіроўцаў:
- 328 нецвярозых кіроўцаў затрымалі паліцыянты толькі ў першы дзень новага 2025 года.
31 снежня, то бок у навагоднюю ноч, на польскіх дарогах адбылося 36 ДТЗ, 3 чалавекі загінулі і 34 атрымалі раненні.
IAR/аз