Быў прадстаўлены даклад «Самагубствы і спробы суіцыду ў Польшчы ў 2020-2024 гадах паводле дадзеных Галоўнага ўпраўлення нацыянальнай паліцыі».
Летась жыццё самагубствам скончылі 4845 чалавек, што на 388 менш, чым годам раней. Як адзначыла віцэ-старшыня Польскага таварыства суіцыдалогіі доктар Гальшка Віткоўска, гэта істотная розніца:
- Гэта важна. Упершыню ў нас колькасць самагубстваў упала ніжэй за 5 тысяч. Гадамі гэта было каля ці больш за 5 тысяч. Калі паглядзець на 2014 год, то там было 6165 самагубстваў, 2024 - 4845. Гэта змяншэнне на 20%, калі паглядзець на гэты час.
Летась жыццё самагубствам скончылі 127 чалавек ва ўзросце да 19 гадоў, з іх 72 юнакі і 55 дзяўчат. Гэта таксама менш, чым у 2023 годзе, калі гэта было 145 дзяцей і падлеткаў.
Аднак павялічылася колькасць спроб суіцыду. У 2024 годзе іх было 10 154 супраць 9 585 годам раней.
ав