Яна заменіць праграму «Mój elektryk», якая заканчваецца 31 студзеня. На набыццё або арэнду электрамабіля можна будзе атрымаць субсідыю да 40 тысяч злотых.
Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста паведаміў, што новыя рашэнні скіраваныя да прыватных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён растлумачыў, што праграма замяняе падатак на аўтамабілі з рухавікамі згарання. Каб скарыстацца субсідыямі, можна набыць або ўзяць у арэнду аўтамабіль максімальным коштам 225 тысяч злотых. Машына павінна быць новай.
Кіраўніца Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Дарота Завадска-Стэмпняк патлумачыла, што можна будзе скарыстацца двума відамі бонусаў — за здачу старога аўтамабіля на металалом і за нізкі даход.
Заяўкі можна падаць да сярэдзіны наступнага года. Праграма фінансуецца ў рамках Нацыянальнай праграмы па рэканструкцыі.
Бюджэт праграмы складае 1,6 мільярда злотых.
ав