«Гэта выдатная навіна! Польшча — адна з першых краін, якую наведае новы міністр абароны ЗША. Гэта праява моцнага партнёрства паміж Польшчай і ЗША. Я з нецярпеннем чакаю гэтага візіту і плённых перамоваў!» — напісаў міністр Касіняк-Камыш.
Піт Хегсэт стаў новым міністрам абароны ЗША месяц таму пасля таго, як яго кандыдатуру зацвердзіў Сенат.
Калісьці ён быў афіцэрам Нацыянальнай гвардыі і ўзначальваў арганізацыю ветэранаў у ЗША. Ён таксама працаваў на Fox News у якасці вядучага і сувядучага.
Піт Хэгсэт прыбудзе ў Варшаву ў пятніцу, 14 лютага. Размовы падчас ягонага візіту будуць тычыцца ваеннага супрацоўніцтва Польшчы і ЗША, а таксама вайны ва Украіне.
Піт Хэгсэт мае ў планах сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам і кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіславам Касіняк-Камышам.
IAR/вх