Беларуская Служба

У аэрапорце Шапэна затрыманы беларус з тысячамі нелегальных цыгарэт у чамаданах

21.02.2025 08:17
Супрацоўнікі мытнай і падатковай службы аэрапорта імя Шапэна прадухілілі кантрабанду 120 тысяч нелегальных цыгарэт на суму больш за 100 тысяч злотых.
.
.foto: Mazowieckie KAS

Нелегальныя цыгарэты знаходзіліся ў багажы двух падарожнікаў, якія не прызналіся, што знаёмыя, хоць цыгарэты былі аднолькавых марак і замежнікі ехалі па адным маршруце.

Спачатку мытнікі праверылі 43-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ехаў са Стамбула праз Варшаву ў Барселону. У трох чамаданах і ручной клажы было 78,6 тыс. цыгарэт. Іх ацэначны кошт складае амаль 69 тысяч злотых.

Таксама ў багажы 29-гадовага грамадзяніна Латвіі знайшлі кантрабандныя цыгарэты. Усяго ў яе багажы было знойдзена больш за 41 тысячу штук нелегальных цыгарэт ацэначным коштам больш за 36 тысяч злотых.

У абодвух выпадках гаворка ішла аб кантрабандзе цыгарэт адной маркі, што сведчыць аб тым, што яны маглі быць з адной крыніцы. Таксама не выключана, што затрыманыя падарожнікі дзейнічалі ў змове, падкрэсліваюць службы.

ав


.