Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) пацвярджае, што рыхтуюцца дэпартацыйныя рэйсы для замежных злачынцаў. Некаторых замежнікаў будуць судзіць у Польшчы за ўчыненыя тут злачынствы. Апошнімі тыднямі назіраецца рост злачыннасці, выкліканы ўсё больш інтэнсіўнай дзейнасцю бандаў з замежнікаў.
Томаш Сямоняк пацвярджае, што Польшча будзе дэпартаваць людзей, якія здзяйсняюць цяжкія злачынствы.
— Напады, узлом, рэкет, забойствы - унесены ў наш спіс Калі гаворка ідзе пра нацыянальнасць злачынцаў, то найбольш у гэтым выпадку грамадзян Украіны і Грузіі. Яны будуць прыцягвацца да адказнасці ў Польшчы, або будуць выдалены. Вялікая колькасць злачынцаў сярод украінцаў звязаная і з тым фактам, што амаль 2 млн грамадзян Украіны знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
Томаш Сямоняк адзначыў, што за парушэнне правіл дарожнага руху дэпартацыя не пагражае. Выдалення могуць чакаць іншаземцы, якія не маюць дакументу на знаходжанне або дазволу на працу на тэрыторыі Польшчы, і якія парушаюць польскі крымінальны кодэкс.
IAR/яс