Беларуская Служба

Прадаўцы пончыкаў сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі

27.02.2025 11:32
Тлусты чацвер (tłusty czwartek) — народнае свята ў Польшчы, якое прыпадае на апошні чацвер перад Вялікім постам. У гэты дзень прынята есці пончыкі.
Tłusty czwartek 2025. Nie każdy pączek jest taki sam
Tłusty czwartek 2025. Nie każdy pączek jest taki samDamian Radziak/REPORTER

Тлусты чацвер сёлета адбываецца ў цені фінансавых праблем. Кандытарскія цэхі перажываюць фінансавыя цяжкасці, піша Puls Biznesu

На сітуацыю ўплывае рост коштаў на сыравіну, змяненне пераваг і рост эксплуатацыйных выдаткаў. Падаражэлі мука, яйкі, масла, цукар, дрожджы, варэнне і тлушч — складнікі традыцыйных пончыкаў. 

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, інфляцыя ў 2024 годзе склала 4,7 працэнта, але ў выпадку з кандытарскай сыравінай яна была вышэйшай. 

Індустрыі можа таксама нанесці шкоду тэндэнцыя да здаровага харчавання — спажыўцы ўсё радзей цягнуцца да высокакаларыйных прадуктаў.

Між іншым, кандыдарская Kaiser Patisserie сёлета выпусціла абмежаваную серыю пончыкаў, пакрытых 24-каратным золатам. Цана? 100 злотых за штуку!

вх