Беларуская Служба

Авіякампанія LOT адмяняе заўтрашнія рэйсы ў некаторыя гарады Германіі

09.03.2025 17:11
 Прафсаюз Verdi абвяшчае страйк у трынаццаці нямецкіх аэрапортах. 
  LOT     .
Польская авіякампанія LOT адмяняе рэйсы ў нямецкія гарады. Wojciech Strozyk/REPORTER

У выніку запланаванай на заўтра забастоўкі ў аэрапортах Берліна, Мюнхена і Франкфурта, польская авіякампанія LOT адмяняе заўтрашнія рэйсы ў гэтыя гарады. Усяго адменена 10 рэйсаў. «Наш кол-цэнтр звяжацца з пасажырамі згаданых рэйсаў, каб змяніць іх браніраванне», — адзначаецца ў паведамленні прэс-сакратара LOT Кшыштафа Мачульскага ў сацсетцы X.

На заўтрашні дзень прафсаюз Verdi абвяшчае страйк у трынаццаці нямецкіх аэрапортах. Праца аэрапорта Гамбурга ўжо сёння была прыпыненая. Без папярэджання супрацоўнікі абвясцілі страйк. Пасля адпраўлення дзесяці ранішніх рэйсаў, улады аэрапорта заявілі, што далейшых узлётаў і пасадак не будзе. На сёння было запланавана каля трохсот рэйсаў, але ўсе яны былі адменены.

Прадстаўнік прафсаюза Verdi заявіў, што акцыя пратэсту ў Гамбургу была неабходная, таму што яна зрабіла ўвесь страйк больш заўважальным. Прафсаюзы патрабуюць павышэння зарплаты на восем працэнтаў і трох дадатковых выходных. Працадаўцы адхілілі патрабаванні, палічыўшы іх невыканальнымі. Далейшыя перамовы па гэтым пытанні запланаваныя на 14-16 сакавіка.

IAR/нг