У рэспандэнтаў пыталіся: «Ці засталіся б вы жыць у Польшчы, калі б у нашай краіне пачалася вайна?»
На гэтае пытанне адказалі 65 працэнтаў палякаў адказалі «так», і 35 працэнтаў «не».
Газета адзначыла, што нядаўна разгарэлася дыскусія аб тым, ці варта аднаўляць усеагульны вайсковы прызыў.
«Колькі прыхільнікаў прызыву ў войска? Гэта таксама праверылі даследчыкі з Pollster. Меркаванні падзяліліся. 45 працэнтаў з нас выступаюць за абавязковую службу ў войску, а 42 працэнты палякаў — супраць. У сваю чаргу 13 працэнтаў не маюць на гэты конт свайго меркавання», — паведамляе Super Express.
Газета адзначыла, што мужчыны (47 працэнтаў) часцей падтрымліваюць абавязак перад радзімай, чым жанчыны (42 працэнты). Найбольшымі праціўнікамі службы, безумоўна, з'яўляюцца маладыя палякі — усяго 16 працэнтаў з іх хочуць падтрымліваюць прызыў у войска.
Апытанне праводзілася 7-9 сакавіка 2025 года на выбарцы з 1015 дарослых жыхароў Польшчы.
PAP/вх