Беларуская Служба

75 гадоў таму саюзнікі вызвалілі канцлагер Маўтхаўзен

05.05.2020 11:55
Нацысты забілі там ад 71 да 122 тысяч чалавек, з іх больш за 28 тысяч былі польскімі грамадзянамі.
Канцлагер МаўтхаўзенKarl Allen Lugmayer/Shutterstock

5 траўня 1945 года амерыканскія войскі вызвалілі нямецкі канцлагер Маўтхаўзен-Гузен, размешчаны на тэрыторыі Аўстрыі недалёка ад Лінца. Гэта быў адзін з самых буйных лагераў Трэцяга Рэйху і адначасова адно з самых вялікіх месцаў гібелі палякаў падчас Другой сусветнай вайны.

Зняволеныя працавалі нялюдскіх умовах на кар'ерах, ваенных заводах, а таксама ў шахтах. Яны гінулі ад пакаранняў смерцю, голаду, хвароб і эпідэмій. Вязні Маўтхаўзен таксама падвяргаліся злачынным ілжэмедычным эксперыментам.

Паводле падлікаў, праз Маўтхаўзен-Гузен прайшлі 335 тысяч чалавек – мужчыны, жанчыны і дзеці. Нацысты забілі там ад 71 да 122 тысяч, з іх больш за 28 тысяч былі польскімі грамадзянамі. Усяго гітлераўская Нямеччына ў сваіх канцлагерах і лагерах смерці ўтрымлівала прадстаўнікоў больш як 40 краінаў.

Эўгеніюш Слівіньскі, які працаваў у карʼерах і перажыў ілжэмедычныя эксперыменты, узгадваў у 2016 годзе, што вязні Маўтхаўзена адчувалі сапраўднае пекла:

-Быў страшэнны голад. Нармальнаму чалавеку немагчыма ўявіць сабе пастаянны жахлівы голад. Чалавек кожную хвіліну павінен быў разумець, што яго могуць забіць кожную хвіліну. Нацысты ўсё дакладна акрэслілі – Маўтхаўзен быў лагерам смерці. Можна было пражыць нават 4 тыдні, у выпадку калі добра працуеш, калі не – хутка вылеціш праз камін. Каты не пакідалі нам ніякіх ілюзіяў.

У 1946 амерыканскі ваенны трыбунал правёў судовы працэс, перад якім стаў 61 кат з лагера Маўтхаўзен. У выніку было вынесена 58 смяротных прысудаў (9 з іх пазней былі замены на пажыццёвыя тэрміны).

IAR/эж